Развіні крылы!

Ня спіцца ў гняздзе малому арляняці.
Чаму, куды і дзе – ён хоча ўсё пазнаці.
Ды стомлены арол яму распавядае
пра горы, лес і дол, пра сонца, што сядае.
Даўно пара заснуць, набрацца трэба сілаў
бо заўтра ўпершыню ён выпрастае крылы.

«Паслухай, сыне мой, – малечы бацька кажа, –
у небе той герой, хто да зямлі паважны.
Хто ведае закон зямнога прыцягнення,
не зведае праклён ганебнага падзення.
Для неба мудры Бог стварыў нас дасканала,
ад дзюбы і да ног, прыгожа і ўдала.
Мы лёгкія, бо маем аблегчаныя косткі,
Паветра рассякаем спакойна кілем вострым
Нібы стырно наш хвост, прамыя на ім пёры,
праводзіць ён нас скрозь зацішшы і віхоры.
А крылы – рухавік, у неба падымаюць,
на горнай вышыні надзейна нас трымаюць.
Паветраныя хвалі парыць нам дазваляюць.
І крылы нібы шалі баланс вагі ствараюць».

Пакуль стары бубніў, заснуў малы глыбока.
Падняў іх зранку спеў, пачуты з-за аблокаў.
І вось штуршок – ляці, матуля выганяе.
Ён падае, глядзі! Крылы не развінае!



Чытаць далей =>>

Прапаную вам цыкл матэрыялаў пра рэпрадуктыўную сістэму чалавека, распрацаваны сумесна з сямейным псіхолагам Наталіяй Станкевіч-Жданоўскай.
Падыдзе для бацькоў і сямейнай размовы, настаўнікам для падрыхтоўкі да ўрокаў.

Пра палавое сталенне хлопчыкаў


Адкуль бяруцца дзеці? Чым адрозніваюцца дзяўчынкі і хлопчыкі?




Хрысціянская адукацыя



Жадаю прыемнага прагляду і навучання!