Матэрыялы для першага ўзроўню

Тут захоўваюцца прэзэнтацыі для дзетак ва ўзросце ад 5 да 7 год.
Гэта першы этап вывучэньня прадмета.


<<Папярэдняя 1 2  Наступная>>

Тэма: "Вучымся назіраць"

Урок "Прырода жывая і нежывая"

Гэты ўрок- уводзіны ў свет Прыроды. Хто Творца прыроды, якая яна бывае, і якое месца займае Чалавек?  У дадатак да прэзентацыі шукайце файлы з гукамі прыроды ў разддзеле Аўдыё. =>>

Урок "Што гэта за лісты"

Назіраем за дрэвамі  і іх лістамі. Прэзентацыя дапаможа разабрацца разам з дзецьмі якія лісточкі да якога дрэва прыналежаць. =>>

Урок "Што ў нас пад нагамі?

Адкрые дзіцятку разуменьне, што каменьчыкі таксама маюць назву.
=>>

Урок "Птушкі і іх галасы"

Прэзэнтацыя знаёміць дзетак з самымі вядомымі птушкамі Беларусі, а таксама зь іх галасамі. Для навучэнцаў прапануецца цікавая гульня: здагадацца, якой птушцы належыць голас.
=>>


Тэма: "Насякомыя"

Урок "Хто такія насякомыя"

Маладыя навукоўцы зразумеюць, хто такія насякомыя і чаму павук гэта не насякомае. Чым карысныя гэтыя маленькія стварэньні чалавеку?
=>>

Урок "Органы пачуццяў насякомых"

Якія органы пачуцьцяў маюць насякомыя? Дзе яны знаходзяцца? Як бачаць мухі і пчолы?
Адказы на гэтыя пытаньні ў наступнай прэзэнтацыі. =>>

Урок "Матылькі"

Гэтая прэзэнтацыя распавядзе пра цудоўны сьвет матылькоў. Іх назвы, ступені разьвіцьця, спосаб харчаваньня. =>>

Урок "Сацыяльныя насякомыя"

Мурашы, восы, пчолы - гэта насякомыя, якія жывуць вялікімі калёніямі. Навукоўцы называюць іх Сацыяльнымі. У чым сакрэт спланаванасьці іх дзеяньняў? Аб гэтым распавядзе наступная прэзэнтацыя. =>>


Тэма: "Расліны на зямлі"

Урок "Расліны"

Тэма "Расліны" раскажа дзеткам пра зялёнае стварэнне Божае.  Прэзентацыя раскажа пра віды раслінаў, асаблівасьці росту, карысць для чалавека. =>>

Урок "Дрэвы"

Якіх відаў бываюць дрэвы, якія ў іх часткі, як яны растуць? Таксама можна пазнаёміцца з самымі распаўсюджанымі дрэвамі Беларусі. =>>


<<Папярэдняя 1 2  Наступная>>