ШТО ТАКОЕ ТЭМАТЫЧНЫЯ ТЫДНІ

Пра саму методыку правядзення тэматычных тыдняў напісана шмат. Сэнс у тым, каб сістэматызаваць заняткі, не каідацца ад аднаго да другога, а збіраць усе матэрыялы па тэмах.
Прасцей становіцца выбіраць кніжкі і матэрыялы для заняткаў або падарункі. Ды і самому дзіцяці становіцца прасцей, бо на працягу тыдня ён можа замацаваць веды, даведацца шырэй пра канкрэтную тэму.
Паўтарыць тыдзень можна вельмі проста, калі інфармацыя будзе скампанавана па тэчках і на капмутары і ў шуфлядзе.

ЯК РЫХТАВАЦЦА

Галоўнае, не заганяцца раннім развіццём, і г.д. Дзіця ўпітвае тое, што вы яму даеце з любоўю, калі час, які вы патраціце на падрыхтоўку занадта вялікі- вы стоміцеся і стоміце свайго дзіця. Спачатку паглядзіце дома па шафах, пагартайце кнігі, парыйцеся ў тэчках кампутара, я ўпэўнена, шмат чаго вы ўжо знойдзеце.
Далей дапаможа паход у кніжную краму, дзе можна прыглядзець матэрыялы для некалькіх наступных тыдняў.

Спіс тыдняў напішыце самі, зыходзячы з таго, што вы ўжо маеце і што б хацелі яшчэ распавесці.

Нічога не падмацоўвае так тыдзень, як паход у нейкае грамадскае месца: музей, заапарк, тэатр і г.д. Тут канешне, для кожнага выпадка сваё выйсце. Калі ў нас быў тыдзень "Транспарт", мы хадзілі да аэрапорта і на шашу глядзець машыны. Бясплатна і столькі эмоцый.

Ёсць некаторыя падказкі, вы можаце спампаваць дапаможнікі.

Download
tn-sovety.pdf
Adobe Acrobat Document 912.0 KB

ПАДЗЯЛІЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ

Нават проста тэма малянятку можа быць вельмі аб'ёмнай, таму знаўцы прапануюць дзяліць па днях тыдня. Я размяркавала так:

Панядзелак - логіка і матэматыка

Аўторак - жывая прырода

Серада - нежывая прырода

Чацвер - лагапедыя і развіццё мовы

Пятніца - творчасць

Субота - жыццё людзей

Нядзеля - Божы дзеь.


Поспехаў вам!