Вершы-весялінкі

 

 

 

Вершы -весялінкі

 
для смешнага чытання

 

і жартаўлівага спявання.

Як адрозніць рысь ад ліса?

Заспявай не памыліся.

Хвост кароткі- гэта рысь,

Доўгі хвосцік- гэта ліс.

 

Як адрозніць рысь ад ліса?

Заспявай, не памыліся!

Плямкі бачыш- гэта рысь,

 Чорны лапкі- гэта ліс.

 

 Як адрозніць рысь ад ліса?

 Заспявай не памыліся!

Як сабака брэша ліс,

Мяўкае, як котка, рысь.

 

 

Апалонік у рэчцы пахваліўся неяк,

Вырас у малечы хвосцік, як у змеяк.

Ды калі яшчэ падрос,

Адваліўся раптам хвост.

 

Стаў зялёнай жабкай,

Не хваліся, квакай!

 

Вослік шэры занядужаў

 І павесіў свае вушы.

 Яго можна палячыць?

Трэба проста рассмяшыць!

 

Я кручуся, я вярчуся

Жартаўліва ўсміхнуся

Ты на месцы не сядзі,

Гэй, вослік, паглядзі.

 

Ры-ры-ры, Спіць карова на двары.

Ро-ро-ро, Я баюся яе рог.

Ру-ру-ру, Лепш скажу гаспадару.

Ра-ра-ра, Падаіць яе пара.

 

Рэ-рэ-рэ, Малака хутчэй пагрэй.

 

 Лось бязрогі, басаногі па імху ідзе

Тут галінку, там сцяблінку голую скубе.

Восень надыйшла, сустракай, сустракай,

Восень надыйшла, ты зіму чакай.

 

Лось рагаты, лось сахаты па імху ідзе.

Тут галінку, там малінку з лісцікам скубе.

Бо вясна прыйшла, сустракай, сустракай.

Вось вясна прыйшла, лета ты чакай.

 

 

Льву параіла ільвіца

У цырульні пагаліцца.

Майстар цэлы дзень пыхцеў,

Гладкім стаў, як коцік, леў.

 

У люстэрка паглядзеўся,

Коцік там, дзе леў падзеўся?

Раззлаваўся ў момант леў,

Майстра небараку з'еў.

 

 

 

 

Вожык  зазірнуў у сад

Рады я і вожык рад.

 

Тупу-туп і Фух-фух-фух  

Сшыў з іголак свой кажух.

 

Хочаш яблык адкусіць?

можа малака наліць?

 

Тупу-туп і пых-пых-пых

 У яго выдатны слых

 

 

Мне не трэба малака

Сам знайду я слімака.

 

Тупу-туп і фух-фух-фух

 Мае вожык востры нюх

___________________________________________________________________________

 

Да ставочка не хадзі-

Там схаваўся кракадзіл:

 

Над вадою нос тырчыць,

У вачах агонь блішчыць.

 

Ён пільнуе антылопу,

Антылопу хоча злопаць!

 

Ну а што яму рабіць?

Ён драпежнік, трэба жыць!

__________________________________________________________________________

 

Зайчая капуста.

 

Ходзіць зайчык па паляне:

Управа гляне- ўлева гляне.

Дастае з мяшка зярняткі-

Будуць тут у зайкі градкі.

 

Сыпле зерне ў каляіне:

Управа кіне- ўлева кіне.

Зараз на палянцы пуста,

Будзе зайчая капуста!

____________________________________________________________________________

 

Танец пчолкі.

 

Прыляцела пчолка ў хатку.

Кажа, што знайшла палянку.

На палянцы мноства кветак,

Кліча за сабой суседак.

 

Перад імі танцавала,

Накірунак паказала:

То на захад, то на поўдзень,

Так палянку кожны знойдзе.

____________________________________________________________________________

 

Пакрыўджаны мядзведзь 

 

Я мядзведзь, не проста Мішка,

Не збіраю ў лапы шышкі,

Я не раю памыляцца,

Я свірэпы звер- не цацка.

 

Гу-гу-гу у берлагу

Му-му-му прасплю зіму.

 

Касалапым не завіце:

Даганю, хутчэй бяжыце.

І зімою не чапайце,

Мой настрой не правярайце.

 

Гу-гу-гу у берлагу

 

Му-му-му прасплю зіму. 

---------------------------------------------

 

До-до-дожджык ідзе

Рэ-рэ-рэпка расце.

Мі-мі-мішка гуляў

Фа-фа-фасолю сабраў

Соль-соль-соль прыхапіў,

Ля-ля-лямпу ўключыў

сі-сі-сілы сабраў

Долу з рэпкай упаў.

 

__________________________

 

 

Зімовыя песенкі

Снег кладзецца клубамі

Рып-рып пад нагамі,

Жмяк - Жмяк рукавічкай-

будзе снежка для сястрычкі.

 

Топ-топ чаравік

Будзе брату снегавік.

 

Снег кладзецца клубамі,

Рып-рып пад нагамі.

Я да холаду прывык,

Я амаль як снегавік.

 

Топ-топ чаравік

Будзе брату снегавік.

______________________________________

На зялёнай ёлачцы вострыя іголкі

Пагублялі цацачкі, дык павесім ноткі

 

Як птушынае  гняздо, 

мы павесім нотку до.

Прыгай, зайчык, не хварэй,

мы павесім нотку рэ

 

На зялёнай ёлачцы вострыя іголкі,

Пагублялі цацачкі, дык павесім ноткі

 

Птушак зернем пакармі

Мы павесім нотку мі

Хай паспіць яшчэ сава.

мы павесім нотку фа

 

На зялёнай ёлачцы вострыя іголкі,

Пагублялі цацачкі, дык павесім ноткі

 

Як вясёлы парасон,

Мы павесім нотку соль,

А на месцы караля

Мы павесім нотку ля

 

На зялёнай ёлачцы вострыя іголкі,

Пагублялі цацачкі, дык павесім ноткі

 

Болей цацак не прасі,

Засталася нотка сі .

Досыць цацак! До-до-до!

рэ-мі-фа-соль-ля-сі-до

______________________________________

Снежная крупа ляціць

На сняданак што рабіць?

Белую крупу бяру

З рысу кашу  я вару.

 

Смачную кашу я вару
Смачную кашу я вару

 

Снежныя шматкі кружляць

На абед што гатаваць?

Кукурузнымі шматкамі

Паабедаю з вяршкамі.

Смачную кашу я вару
Смачную кашу я вару

 

Снег кладзецца камякамі,

Павячэрай разам з намі.

Бульбу у місе патаўку,

Камякамі раскладу

Смачную кашу я вару
Смачную кашу я вару

_______________________________________

 

Хоць мароз за брамай,

Цёпла каля мамы.

Холад лезе ў хату,

З мёдам п'ю гарбату.

За вакном завея,

Дома коўдра грэе.

Льдом пакрыты рэчкі,

Цёпла каля печкі.

 

Не застудзіш, зіма

 

Не старайся дарма!

_______________________________________

 

Сняжынка

 

У сняжынкі промняў шэсць

І ў мухі лапак шэсць.

Мушкі снежныя ляцяць,

Каб маглі кузуркі спаць.

 

Я лячу, я кружу,

Мушак я не разбужу.

Я лячу, не тужу,

Як стамлюся - паляжу.
_______________________________________

 

 

Адчаго на шыбах 

у мароз узоры?

Бо зіма так шые

Для дамоў уборы.

 

Вяжа снегам шапкі,

Шэранню сукенкі

Завірухай тапкі,

Боты і шкарпэткі.

 

Вэлюм саматканы,

На страху надзела.

Будзе дом прыбраны,

Як нявеста ў белы.

__________________________

 

На дарозе слізка

Дом яшчэ не блізка,

 

Дробненька я пайду,

Не баюся, не ўпаду.

Як пінгвін я пайду

Рукі-крылы развяду

 

На дарозе слізка

Дом мой ужо блізка

 

Дробненька я іду,

Не баюся, не ўпаду.

Як пінгвін я іду,

Рукі-крылы развяду.

 

На дарозе слізка.

А я дома з кіскай...

 

Песні прыповесці

Прыповесць пра гарчычнае зерне


Гаспадар узяў зярнятка

Яго ў глебу пасадзіў.

Завіхаўся як з дзіцяткам:

Паліваў, зямлю рыхліў.

 

Раз дзень, два дзень

Вырастай, вырастай.

Вышэй, мацней

Расквітай, расквітай.

 

Хоць з малога пачалося,

З дробнай крошкі на раллі,

Зерне дрэвам узнялося,

Птушкі ў голлі дом знайшлі.

 

Так і вера ўзрастае.

Яе ў сэрцы беражы,

Словам аздабляй і справай.

Ад благога сцеражы.

 

Прыповесць пра пярліну

 

 

Хадзіў купец па свеце,

Пярліны ён шукаў.

Як лепшую прыкмеціў,

Маёмасць ён прадаў.

 

Прыспеў:

За самую каштоўную,

За самую цудоўную,

За лепшую пярліну

усё, што меў, аддаў.

 

2. Ты для Хрыста - пярліна,

Цябе Ісус шукаў.

Ён адкупіў правіны.

Жыццё сваё аддаў.

 

3. Ісус- твая пярліна.

Паўсюль Яго шукай.

Праслаў святое імя,

Жыццё Хрысту аддай.

 

Прыповесць пра таленты.

 

Нейк багаты чалавек

Вырашыў аб'ехаць свет.

Слуг сваіх у дом сабраў,

Скарбы ім свае раздаў.

 

Прыспеў: пяць талентаў, два таленты і яшчэ адзін.

Хто з вас верны і сумленны

Потым паглядзім.

 

Першы добра працаваў,

Пяць талентаў звыш прыдбаў.

І другі слуга не спаў,

Трэці скарб свой закапаў.

 

Як вярнуўся гаспадар,

Кожны раб прынёс свой дар.

Гэты- дзесяць, той чатыры.

І апошні скарб свой вырыў.

 

Гаспадар двух пахваліў,

З імі радасць раздзяліў.

Трэцяга слугу прагнаў,

І ў яго талент забраў.

 

Прыспеў:Пяць талентаў, два таленты і яшчэ адзін.

Хто з вас верны і сумленны,

 

У супакой ўвайдзі.

 

Прыповесць пра дом на пяску

 

Мудры муж ставіць дом свой на скале.

Дзьмуе вецер, дождж патокі лье.

Але дом стаіць, як і стаяў,

Бо той муж жыццё Хрысту аддаў.

 

Муж дурны ставіць дом свой на пяску,

Вецер знішчыць  дом той у труску.

Пойдзе дождж і размые гэты дом.

Лепш не быць такім гаспадаром.

 

Мудрым будзь на Хрысце жыццё будуй. 

Слухай слова і закон шануй.

Блізкім у бядзе дапамагай

І правіны сябру прабачай.

 

Раство

Хто, хто  нарадзіўся?-

Бог з вышыні спусціўся.

Як імя Яго?- 

Валадар вякоў!

Хто, хто  нарадзіўся?-

Бог з вышыні спусціўся.

Як імя Яго?

Нас ратуе Бог!

Хто, хто  нарадзіўся?-

Бог з вышыні спусціўся.

Як імя Яго?

З намі вечна Бог!

Хто, хто  нарадзіўся?-

Бог з вышыні спусціўся.

Як імя Яго?

 

Бог Ісус Хрыстос!

 

Слова Бога

1.Слова Бога- хлеб жыцця,

Насычае кожны дзень.

Ад Быцця да Адкрыцця

Настаўляе і вядзе

 

Прыспеў:

Як мёд салодкае

Ва ўсім праўдзівае,

На ўсё адказвае,

Свабоду нам дае.

 

2. Слова Бога, як святло,

Асвятляе кожны крок.

Кажа, дзе дабро, дзе зло,

І сляпым вяртае зрок.

 

3. Слова Бога- гэта меч,

Абароніць ад граху.

Ворага адкіне прэч,

 

І спакусы убягуць.

 

Ойча наш!

Каб кожны з Богам блізкім быў,

Маліцца нас Ісус вучыў.

Айцом Ён Бога называў

Нам прыклад добры паказаў

 

Прыспеў:

Ойча наш, Ойча наш

Валадар вышыняў

Ойча наш, Ойча наш

Свята тваё Імя.

 

2. Праславім Бога, Ён наш Цар,

Падзякуем за кожны дар,

І будзем Біблію чытаць,

Каб волю Божую пазнаць,

 

3. Прабачым грэх усім сябрам,

Як Бог віну даруе нам,

І будзем у канцы прасіць,

 

Каб сілы даў нам не грашыць.

 

Царква- цела Божае.

Прыспеў:

Мы- часткі цела,  мы - царква.

Ісус Хрыстос- нам галава.

Мы маем розныя дары,

Сям'я мы, войска і сябры!

 

1.У целе ёсць ногі,

У целе ёсць рукі,

Таму цела робіць

Розныя рухі.

У цела ёсць вочы,

У цела ёсць вушы.

За тым яно сочыць,

А іншаму служыць.

 

2. Царква мае ногі,

Царква мае рукі.

Ўсе пройдзем дарогі,

Мы - Госпада слугі.

Царква мае вочы,

Царква мае вушы.

Са шляху не збочым,

 

За Госпадам рушым!