Атрутнымі называюцца расліны, хімічныя рэчывы якіх, патрапіўшы ў арганізм чалавека ці жывёлы, выклікаюць атручванне. Атручванне можа прывесці да цяжкага захворвання і нават да смерці.
Для самой расліны атрутныя рэчывы маюць вялікае значэнне. Яны абараняюць расліну ад жывёл і птушак.
Многія яды гэтых атрутных раслінаў у невялікіх дозах – каштоўны лячэбны сродак. У некаторых раслін атрутныя толькі кара і плады, а лісце і кветкі зусім бясшкодныя – крушына, у іншых атрутныя кветкі – грэчка, у трэціх – толькі плады – жыціца, а ў некаторых відаў атрутная ўся расліна – вароніна вока.
Чалавек і жывёлы неаднолькава ўспрымальныя да атрутных раслінаў. Птушкі гінуць ад атрутных пладоў аніса, кмена і кропу, а чалавек выкарыстоўвае іх у ежу.
Часцей атручваюцца дзеці і маленькія звераняты – яны проста пакуль не ведаюць, якія расліны атрутныя. Атрутныя расліны нельга браць у рот, а непамытымі рукамі, якія іх трымалі, нельга дакранацца да вачэй.
У экватарыяльных краінах атрутных раслінаў больш, чым у краінах умеранага клімату, і яды, якія змяшчаюцца ў іх, валодаюць мацнейшым дзеяннем. Атрутныя расліны можна сустрэць паўсюль: у лясах, на балотах, па берагах рэк, на сенажацях і палях, і нават побач з жыллём.
Спынімся на гэтых раслінах больш падрабязна і паглядзім прэзентацыю.