У біблейскіх апісаннях жыцця чалавецтва згадваюцца каля 100 розных раслін.
Вельмі часта ў Бібліі чалавек параўноўваецца з травой – яго жыццё такое ж далікатнае і мімалётнае.
У першым Псальме Давіда праведнік прыпадабняецца дрэву: “І будзе ён (праведнік), быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім,
што ён учыняе, пашчасьціць яму” (Псальм 1:1-3)
Расліны маюць у сабе вялікі патэнцыял для падтрымкі здароўя чалавека. Навукоўцы ўсяго свету зараз даследуюць дзеянні розных раслін і ствараюць на аснове іх лекі, касметычныя вырабы.
Але ёсць атрутныя расліны, і іх таксама варта ведаць.
Пачнем мы з лекавых раслін.