Урок "Хто такія насякомыя"

Маладыя навукоўцы зразумеюць, хто такія насякомыя і чаму павук гэта не насякомае. Чым карысныя гэтыя маленькія стварэньні чалавеку?

kuznechik-color“Мурашкі – народ нядужы, але летам назапашваюць ежу сваю; у саранчы няма цара, але выступае яна згуртавана; павук лапамі чапляецца, але бывае ў царскіх харомах” (Выслоўі 30:25, 27-28)

Сёння пачнем размову пра насякомых.

Дзіўна, але гэтыя маленькія стварэнні выклікаюць шчырае захапленне і масу станоўчых эмоцыяў у дзетак. Яны з задавальненнем назіраюць, разглядаюць жучкоў і чарвячкоў, а потым могуць яшчэ доўга гусці, як пчала, ці пырхаць, як матылёк.

Таму мы, бацькі, проста абавязаныя скарыстацца цікавасцю нашых дзяцей і выкарыстаць яе у адукацыйных мэтах: пашырыць актыўны і пасіўны слоўнік дзіцяці, развіць успрыманне , увагу, памяць і дробную маторыку. Так-так, усё гэта магчыма з дапамогай маленькіх жыхароў нашай планеты.

Спачатку разгледзьце малюнкі розных казурак. Не спыняйцеся толькі на камары, пчале і матыльку. Пакажыце дзеткам багоўку, асу, чмяля, муху, коніка, багамола, страказу, мурашку…

Разглядаючы малюначкі, паказвайце асобныя часткі цела казурак – тулава, галоўку, крылцы, лапкі, джала, хабаток, а таксама распавядзіце, хто што ўмее рабіць – лётаць, поўзаць, гусці, піць нектар, скакаць, бегаць.

А потым – адпраўляйцеся на шпацыр і абавязкова захапіце з сабой лупу, каб лепш бачыць.

Паклапаціцеся пра бяспеку дзіцяці. Загадзя папярэдзьце, што чапаць казурак не трэба: аса можа ўджаліць, а неасцярожным рухам можна пашкодзіць крылца матылька.

Распавядзіце, што ў кожнай казуркі ёсць свае абавязкі і справы. Напрыклад, калі перашкодзіць пчале збіраць пылок, то яна не паспее назбіраць патрэбную колькасць мядовых запасаў на зіму. Багоўкі таксама вельмі занятыя і карысныя жучкі – яны змагаюцца са шкоднай тлёй. Таму не варта замінаць казуркам – яны хоць і маленькія, але вельмі патрэбныя.

Download
Матэрыял для друку
4.pdf
Adobe Acrobat Document 4.7 MB
Comments: 2
  • #2

    compas (Tuesday, 15 May 2018 20:46)

    Спампаваць можна pdf версію проста з сайту, прэзентацыю са старонкі сэрвісу slideshare.net, для гэтага націсніце на значок "in" унізу праглядальніка. Калі будуць пытанні, пішыце на е-mail.

  • #1

    людмила (Monday, 14 May 2018 20:00)

    как скачать?