Сёння мы працягнем сваю размову пра насякомых і паразмаўляем пра іх органы пачуццяў.
Калі ваша дзетка яшчэ нічога не ведае аб 5-ці органах пачуццяў, тады абавязкова, проста зараз, пачніце ёй распавядаць аб іх. Дотык, зрок, нюх, слых і смак – верныя памочнікі не толькі для чалавека, але і для большасці жывёл. А насякомыя з іх самыя дзіўныя.
Расповед пра органы пачуццяў насякомых ператварыце ў гульню. Распавядзіце пра тое, што казуркам не патрэбныя вушы, а іх хабаткі зусім не насы, а роты. Няхай дзіця само паспрабуе адчуць смак нагамі, а гук валасамі. Можна паспрабаваць глядзець у вітражнае шкло, каб зразумець, як бачаць пчолкі.
А пасля вазьміце саломку, кусачыкі, шпрыц і новую губку і паспрабуйце ўявіць сабе як ядуць насякомыя.
Хай, дзіця паспрабуе папіць са стакана соку праз саломку, як матылёк, адкусіць кусачыкамі або нажніцамі травінку, папіць сока з дапамогай шпрыца і сабраць разліты напой губкай.
Абавязкова пракантралюйце дзіця пад час гульні з небяспечнымі інструментамі.