Прэзэнтацыя "Сацыяльныя насякомыя"

Дзеці растуць, а разам з імі расце і колькасць пытанняў, якія яны задаюць – бо так хочацца даведвацца ўсё больш і больш.

Сёння разам з бацькамі мы падрыхтуемся да пытанняў аб сацыяльных насякомых. Напрыклад, ці ведаеце вы чым пчала адрозніваецца ад асы? Яны быццам бы і падобныя, але асу мы лічым назойлівай і агрэсіўнай, а пчолку вялікай працаўніцай. Чаму?


Дзецям будзе карысна даведацца, што пчолкі жывуць і працуюць вялікімі сем’ямі, у якіх кожны мае свой абавязак: ёсць пчала – “каралева”, працоўныя пчолы, ваяры і будаўнікі. Усе разам яны назапашваюць мёд, якім шчодра дзеляцца з людзьмі. Іншыя карысныя прадукты пчалярства, якімі мы лечымся – гэта пропаліс, воск, пчаліны яд.

Восы – драпежнікі. Яны сілкуюцца садавінай, рэшткамі ежы, нектарам, а лічынак выкормліваюць здабычай: мухамі, пчоламі.

Пухнатыя працаўнікі чмялі жывуць зусім мала – толькі адно лета. Пырхаюць з кветкі на кветку, дапамагаючы ім апыляцца. Зімаваць застаецца толькі чмяліная матка, якая па вясне павінна будзе адшукаць месца для новага гнязда і вывесці ў ім новую “брыгаду” чмялёў.

Дзеці, якія ўжо дастаткова шмат даведаліся аб розных насякомых з задавальненнем пагуляюць з вамі ў гульню “Насякомыя – кракадзіл”. Адзін з гульцоў павінен рухамі паказаць пэўнае насякомае,  а астатнія адгадваюць.

Прыклады сацыяльных насякомых – гэта выдатны хрысціянскі ўрок па арганізацыі працы. Растлумачце дзецям, што лідар або кіраўнік мае шмат абавязкаў і ад правільнай працы гэтага чалавека залежыць праца ўсяго калектыва. Кіраўнік ў мурашніку ці вулею – Госпад. Менавіта ён заклаў спецыяльныя “праграмы” для казурак, якім яны бездакорна падпарадкоўваюцца. І іх праца становіцца вельмі плённай.

Download
Матэрыял для друку
7.pdf
Adobe Acrobat Document 1.9 MB
Comments: 0