Што карыснага і што шкоднага ў нашым паветры?
Што дапамагае нам дыхаць?
Якія бываюць аблокі?
Чаму небы блакітнага колеру?
Нябачны чараўнік
Паветра атачае нашу планету, ім дыхаюць людзі, жывёлы, расліны. Паветра не мае смаку і колеру, яго немагчыма ўбачыць і нельга памацаць.
Як жа тады ўпэўніцца, што яно ўвогуле ёсць? Якім чынам растлумачыць дзецям яго ўласцівасці? Дапамагчы ў гэтым нам змогуць простыя вопыты. Вось некалькі з іх.
Паветра – нябачны чараўнік, які ёсць там, дзе здаецца, што няма нічога.
Паспрабуйце нейкі час не дыхаць. Адчуваеце, як становіцца цяжка і непрыемна ў грудзях? Гэта ў лёгкіх скончылася паветра. А зараз зрабіце глыбокі ўдых – выдых, удых – выдых… Ці бачыце вы перад сабой паветра, ці адчуваеце яго пах?
Паветра ёсць вакол нас, але яно празрыстае і таму нябачнае, а яшчэ паветра не мае паху.
Калі паветра немагчыма ўбачыць, паспрабуем яго пачуць. Успомніце, як дзьме за акном вецер? Гэта і ёсць гукі паветра.
А злавіць паветра нам дапаможа шарык. Акуратна надзьміце яго – унутры будзе толькі паветра. Якой формы стаў шарык? А калі крыху сціснуць яго ў руках? А калі сціснуць мацней? Паветра не мае сваёй формы. Яно прымае форму прадмета, у якім знаходзіцца.
Паветра – наш нябачны чараўнік – вельмі не любіць паказвацца. Каб прымусіць яго паказаць сябе, трэба паклікаць на дапамогу іншыя прадметы. Для гэтага вазьміце шклянку з вадой і саломінку, апусціце саломінку ў ваду і пачынайце ў яе дзьмуць. У вадзе з’явяцца паветраныя бурбалкі – гэта з нашых лёгкіх выходзіць паветра.
каралина (Wednesday, 25 November 2015 13:58)
спасибо