Урок "Вада на планеце"

Падрыхтавала Стункус Аглая

Біблія нам кажа, што Госпад стварыў ваду ўжо ў першы дзень стварэньня:       Роду 1:1-2. “Зямля была пустая і неабжытая…, і Дух Божы ўзносіўся над водамі».
А ў другі дзень Ён аддзяліў ваду ад вады і стварыў мора і атмасфэру. Мы ўжо ведаем, што грэх і патоп моцна перамянілі аблічча Зямлі. Пра тое, як выглядала Зямля да гэтых падзеяў, мы можам толькі здагадвацца.
Але некалькі меркаваньняў мы можам выказаць:
•    да патопу вады ў атмасфэры было больш, чым зараз;
•    паўсюль на Зямлі быў цёплы трапічны клімат;
•    не было дажджу, а была толькі раса;
•    не было разбуральных прыродных зьяваў;
•    не было вясёлкі.
Да грэхападзеньня клімат быў ідэальным для чалавека і ўсяго жывога. Але і сапсаваная грахом Зямля адлюстроўвае веліч свайго Творцы. Вада – адзін з цудаў Госпада, давайце даведаемся пра яе болей.  
1.    Вада – спалучэньне, якое нясе жыцьцё.
Усё, што нас атачае, а  таксама мы самі, складаецца з атамаў – “будаўнічага матэрыялу” нашага сьвету. У прыродзе існуе 92 віды атамаў. Большасць рэчываў пабудавана не з адзіночных атамаў, а з малекул, у якія аб’ядноўваюцца атамы аднаго ці некалькіх відаў. Калі ў малекулу спалучаюцца атамы двух і болей відаў, атрымліваецца хімічнае спалучэньне.
Вада – самае вядомае хімічнае спалучэньне. Малекула вады складаецца з двух атамаў вадароду і адного атама кіслароду. Вада ня мае ні смаку, ні паху, ні колеру. Вада з’яўляецца добрым растваральнікам.
Растваральнікам называюць рэчыва, якое можа раствараць іншыя рэчывы. (Памятаеце вопыт, у якім мы растваралі цукар у вадзе?) Па прычыне гэтай уласьцівасьці вады, яна вельмі рэдка сустракаецца ў прыродзе ў прыродзе чыстым выглядзе. Вада заўсёды мае ў сабе раствораныя рэчывы, хаця б і ў вельмі невялікіх колькасьцях. Менавіта  з-за гэтай сваёй уласьцівасьці вада настолькі важная для існаваньня жывых арганізмаў.  Яна пераносіць пажыўныя рэчывы да ўсіх ворганаў і клетак арганізма. Цела чалавека складаецца з вады больш, чым на палову (ад 55% да 78%).
Вада мае важную роль у працэсе фотасінтэзу. Фотасінтэз – гэта  працэс пераўтварэньня (у зялёным лісьце з дапамогай сонечнага сьвятла)   -- неабходнае пажыўное рэчыва для расьлін і жывёлаў, а кісларод неабходны для дыханьня жывых арганізмаў.
Чалавек ня толькі пье ваду, але і выкарыстоўвае яе дзеля шматлікіх мэтаў: мыецца, гатуе ежу, выкарыстоўвае ў прамысловасьці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, дзеля адпачынку і забаваў.
2.    Вада на планеце Зямля.
Вада -- самае распаўсюджанае рэчыва на Зямлі, яна пакрывае 2/3 часткі (71%) паверхні планеты. Вада на нашай планеце знаходзіцца ня толькі ў выглядзе вадкасьці, але таксама ў выглядзе ільду, сьнегу і пары.
Водная абалонка Зямлі называецца Cусьветны акіян. Сусьветны акіян складаецца зь ледавікоў, вадаёмаў і падземных водаў.
ЛЕДАВІКІ
Ледавікі – гэта рухомыя скапленьні ільду на паверхні сушы. Яны зьяўляюцца там, дзе сьнега выпадае больш, чым растае. Ледавік Балтара ў Пакістане (Азія) -- самы буйны горны ледавік нашай планеты. Яго працягласьць складае 60 км, а шырыня -- 5 км.

ВАДАЁМЫ
Самым вялікім вадаёмам зьяўляецца акіян. Акіян –  гэта частка Сусьветнага акіяну, адасобленая мацерыкамі. У Сусьветным акіяне выдзяляюць пяць такіх частак (акіянаў): Ціхі акіян, Атлантычны акіян, Індыйскі акіян, Паўночна-ледавіты і Паўднёвы акіяны.
Ціхі акіян
Ціхі акіян – найбуйнейшы акіян на Замлі, ён пакрывае адну трэцюю частку паверхні планеты. Гэты акіян аддзяляе Азію і Аўстралію ад Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. У Ціхім акіяне знаходзіцца Марыянскі жолаб -- самае глыбокае месца на Зямлі (глыбіня 11 км). Самая вялікая выспа Ціхага акіяну --  выспа Новая Гвінея. Таксама ў Ціхім акіяне знаходзяцца Гавайскія астравы і Вялікі Бар’ерны Рыф каля берагоў Аўстраліі.
Атлантычны акіян
Другі па памерах акіян у сьвеце. Ён аддзяляе Эўропу і Афрыку ад Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. У Атлантычным акіяне знаходзіцца самае магутнае цёплае акіянічнае цячэньне Гальфстрым.
Індыйскі Акіян
Трэці па памерах акіян у сьвеце. Ён аддзяляе Афрыку ад Аўстраліі. Гэта самы цёплы акіян.
Паўднёвы акіян
Чацьвёрты па велічыні, амывае берагі мацерыка Антарктыда і палягае да 60-й паралелі.
Паўночна-ледавіты акіян
Паўночна-ледавіты акіян – самая паўночная частка зямнога шару, знаходзіцца на Паўночным полюсе Зямлі і вакол яго. Гэта самы маленькі і мелкі акіян. Значная частка Паўночна-ледавітага акіяну круглы год пакрытая ільдом.
У акіяне мажна назіраць прыгожую і небясьпечную зьяву – айсбэргі. Айсбэргі – гэта велізарныя  ільдзіны, якія спаўзаюць у акіян з мацерыка Антарктыда  і з выспы Грэнландыя. Вада ў айсбэргах прэсная.
Мора – частка Сусьветнага акіяну, адасобленая сушай ці падводнымі ўзвышэньнямі. Самае буйное і глыбокае мора – Філіпінскае, яно знаходзіцца ў Ціхім акіяне. Самае маленькае мора – Мармуровае ў Атлантычным акіяне.
Наша краіна Беларусь ня мае выхаду да акіяну ці мора. Але у Беларусі ёсьць шмат рэк і азёраў.
Рака – гэта водны паток, які цячэ ў паглыбленьні, зробленым ім на паверхні зямлі (рэчышчы). На тэрыторыі нашай краіны працякае звыш 20 000 рэк. Самыя буйныя зь іх -- Дняпро (у Магілёве), Прыпяць (у Мазыры), Бярэзіна (у Бабруйску), Сож (у Гомелі), Нёман (у Гродна), Заходні Буг (у Берасьці), Сьвіслач (у Менску).
Самая паўнаводная і доўгая рака ў сьвеце – Амазонка ў Паўднёвай Амэрыцы (даўжыня амаль 7000 км). Другая па даўжыні – рака Ніл ў Афрыцы.
Рэкі бываюць горныя і раўнінныя. На горных рэках сустракаецца відовішчная зьява – вадаспад. Самы высокі ў сьвеце вадаспад Анхель у Паўднёвай Амэрыцы (ягоная вышыня -- 1054 м). Дарэчы, з гэтага вадаспаду пачынаецца рака Амазонка.
Азёры – прыродныя паглыбленьні на паверхні сушы, запоўненыя вадой. Самае вялікае возера Беларусі - Нарач, самае глыбокае – Доўгае (глыбіня сягае да 53 м), самая буйная група азёраў – Браслаўскія азёры.
Самае вялікае возера ў сьвеце  -- гэта Касьпійскае мора, самае глыбокае возера – Байкал, ягоная глыбіня дасягае 1620 м.
ПАДЗЕМНЫЯ ВОДЫ
Пад зямлёй схаваныя вялкія запасы вады. Напрыклад, пад пустыняй Сахара было знойдзена агромністае возера. Дзякуючы падземным водам мы можам назіраць гейзеры. Гейзер – гэта крыніца, якая перыядычна выкідвае фантаны гарачай вады і пары.
3.    Кругазварот вады ў прыродзе
Без вады на Зямлі не будзе жыцьця, таму Госпад стварыў яе у дастатковай колькасьці. Нягледзячы на тое, што чалавек выкарыстоўвае шмат вады, яе колькасьць не зьмяншаецца. Чаму? Таму што ўся вада на планеце знаходзіцца ў бясспынным кругазвароце.
Ад сонечнага цяпла вада выпараецца з паверхні Сусьветнага акіяну і ў выглядзе пары падымаецца ў атмасфэру, дзе зьбіраецца ў аблокі і хмары. У аблоках пара зноў пераўтвараецца ў ваду (кандэнсацыя). А пасьля ў  выглядзе ападкаў (такіх, як дождж, сьнег і град) вада выпадае  на паверхню Зямлі. Затым вада праходзіць скрозь зямную паверхню, як быццам праз фільтр (фільтрацыя), зьбіраецца ў падземныя воды і зноў сьцякае ў акіян.
4.    Атмасфэрныя з’явы з удзелам вады
Аблокі – складаюцца з дробных кропель вады і крышталёў лёду.
Хмары – кроплі вады становяцца больш буйнымі і воблака пераўтвараецца ў дажджавую хмару.
Дождж  зьяўляецца, калі кроплі вады з дажджавой хмары падаюць на паверхню Зямлі. Ад памеру кропель залежыць, які будзе дождж: імжа ці залева.
Навальніца – праліўны дождж, які суправаджаецца маланкай (электрычны разрад паміж хмарамі ці хмарай і зямлёй) і грымотамі – гукам, які узьнікае у выніку электрычнага разраду.
Сьнег – калі тэмпература атмасфэры ніжэй за нуль, вадзяная пара ў сьнегавых аблоках пераўтвараецца ў ледзяныя крышталі і выпадае на зямную паверхню ў выглядзе сьняжынак.
Град – у пераахалоджаным воблаку некаторыя кроплі вады замярзаюць, пераўтвараючыся ў круглыя кавалкі лёду (градзіны), і выпадаюць на зямную паверхню.
Вясёлка – сонечнае сьвятло пераламляецца, адлюстроўваецца ў кроплях вады, што знаходзяцца у атмасфэры, і становіцца рознакаляровым.
Раса – маленькія кроплі вільгаці, якія зьяўляюцца на расьлінах і глебе ў вечары ці з раніцы, калі прахалодна.
Метэаралогія – навука, якая вывучае атмасфэру і атмасфэрныя зьявы.