Ідэя правядзення гэтага тыдня ўзнікла тады, калі нам падарылі набор цацак жывёлак. Увагуле займацца па тэматычных тыднях даволі проста, трохі складаней іх планаваць і рыхтаваць. Але на гэты раз у
мяне ў запасе было пару дзён. І вось што выйшла:
Па панядзелках мы займаемся логікай. Пачалі са знаёмства з жывёламі, іх назвамі, праглядзелі свой набор, пагарталі кніжку пра свойскіх жывёл, знайшлі жывёл у дзіцячай
энцыклапедыі. Усіх падлічылі, знайiлі, хто большы, хто меншы, разабраліся з колерамі. Паглядзелі, што ў каго ёсць: рожкі, капытцы і г.д.
Далей праглядзелі прэзентацыю:
На працягу дня жывёлак кармілі фасолькай, лічылі колькі каму дасталося, у каго больш. Пасля я знайшла цікавую казку "Пра казляня, які навучыўся лічыць да дзесяці". Казка з дыску "Гадуем
беларусаў"
Яшчэ мы пачалі разбіраць сем'і жывёл, канешне пакуль Вітаўту было складана, але з часам усё асядзе. У мяне знайшлася кніжка з сямейкамі, дзе я наклеіла назвы жывёл і кароткія вершы з кнігі
"Добрыя вершы". У панядзелак мы вершы не чыталі. Але зрабілі дошку з выявамі жывёл, якія знайшлі ў старой размалёўцы.
Гэта проста, скажаце вы, што як не жывёлы адносяцца да жывой прыроды. І правільна. Але дзень мы пачалі з прагляду вось такога відэа:
І яшчэ ўспомнілі, як кажуць жывёлы, трэніраваліся мукаць, бекаць, ігогокаць. :)
Вось тут мы ўзяліся за вершы і паўтаралі сямейкі жывёл. Дарэчы, калі вы жадаеце зрабіць сямейкі самастойна, або прэзентацыю, вось добрыя ілюстрацыі:
Ферма трымаецца для чаго? Жывёлы даюць нам карысныя рэчы. Менавіта гэтаму і прысвечаны дзень. Для гэтага я зрабіла прэзентацыю "Хто што дае":
Глядзелі яе некалькі разоў, перыядычна правяраючы лядоўню і шафы.
Таксама ў сераду мы будавалі ферму з канструктара, размяшчалі там жывёлкі.
Яшчэ я прыдумала такую гульню: на паперцы малявала малако, швэдар, яйкі, а Вітаўт ставіў туды жывёл.
Тут мы ўзяліся за кубікі з літарамі, шчыра кажучы занятак больш спадабаўся мне, але важна тое, што Вітаўт зразумеў працэс: словы складаюцца з гукаў, гукам адпавядаюць літары.
Дарэчы мы нядаўна пачалі з ім займацца артыкулярнай гімнастыкай. Тут некаторыя асноўныя практыкаванні:
У чацвер асаблівую ўвагу надзялілі чытанню, і назвы жывёл перачыталі ў кніжках, і казкі знайшлі розныя і вершы. Пад вершы я спрабавала прыдумаць гімнастыку: імітавалі жывёл і г.д. Канешне прэзентацыі Вітаўт прасіў паўтарыць.
Тут мне яшчэ захацелася ўспомніць пра ангельскую мову і я паказала гэта і некаторыя іншыя мульцікі з калекцыі Baby TV songs
Творчасць- маё самае слабое месца, я не люблю гэтым займацца, але тут нічога не трэба выдумляць. Мы расфарбоўвалі размалёўкі, малявалі жывёл па схемах, нешта ляпілі. Я знайшла такія схемкі,
бо сама не ведала, як намаляваць карову ці некага іншага.
Але, думаю тут можна знайсці большы прастор: аплікацыі, карціны мастакоў, песні, падзелкі і г.д. Калі знойдзеце нешта цікавае - дасылайце, размесцім.
Субота - гэта выходны дзень, калі тата дома, таму асабліва заняткі не выходзяць. А вось пагуляць у "фермера" можна. Паглядзець відэа, што спадабаліся. З новага прапаную дадаць беларускую
песенку "Як служыў жа я у пана". Апошні куплет можна і выкінуць, але сама песенка вясёлая, Вітаўту вельмі падабаецца.
Што рабіць у нядзелю мне падказаў Вітаўт, калі пачаў шукаць па сваёй дзіцячай Бібліі малюнкі з жывёлкамі. Будзем чытаць гісторыі, дзе ёсць нешта пра жывёлак. Дзякуй Богу, такіх
шмат.
Калі ў вас ёсць гатовыя матэрыялы па тэме і вы хочаце імі падзяліцца - пішыце на nadzejkacompas@gmail.com
КАЛІ ВАМ СПАДАБАЛІСЯ МАТЭРЫЯЛЫ, РАСКАЖЫЦЕ ПРА ІХ