Біблійны сьветапогляд і хрысьціянская адукацыя

Біблійны сьветапогляд і хрысьціянская адукацыя

Біблійны сьветапогляд і правідэнцыйны погляд на гісторыю дамінаваў ў пазіцыі царквы і заходняга сьвету з часоў Рэфармацыі да XX ст. Заходнія народы былі адданыя біблейскім ісьцінам ў рознай ступені, але яны, па меншай меры, былі на верным шляху.

Заснавальнікі Злучаных Штатаў, у тым ліку і нехрысьціяне (такія, як Франклін і Джэферсан), мелі біблійны сьветапогляд, у той час як цяпер сярод людзей - і нават сярод многіх хрысьціянаў - пераважаюць мірскія і гуманістычныя ідэі.

Значная частка заходняга хрысьціянскага сьвету стала секулярызаванай на працягу жыцьця апошніх пакаленьняў. Адна з асноўных прычын гэтага заключаецца ў тым, што гэтыя хрысьціяне страцілі біблійны сьветапогляд. Іх няведаньне ісьціны прывяло да адхіленьня заходняй культуры ад свабоды, справядлівасьці і посьпеху (плады Эвангельля) да тыраніі, прыгнёту і беднасьці (плады гуманізму і секулярызацыі). Сістэма адукацыі адыграла ў гэтым ключавую ролю.

Філасофія сістэмы адукацыі сёньняшняга пакаленьня будзе філасофіяй сістэмы кіраваньня пакаленьня будучага.

Біблійны сьветапогляд перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне і фармуецца ў моладзі дзякуючы хрысьціянскай адукацыі.

Што ж такое хрысьціянская адукацыя?

Для таго, каб атрымліваць адукацыю належным чынам, мы павінны перш за ўсё зразумець, што ж, уласна, зьяўляецца сапраўднай адукацыяй. Адукацыя, вядома, уключае ў сябе перадачу інфармацыі, але, паводле Бібліі, гэта другасная функцыя.

Най Вэбстэр ў сваім «Слоўніку амерыканскай ангельскай мовы» (1828г.) называе некалькі мэтаў адукацыі. На яго думку: «Адукацыя ўключае ў сябе настаўленьні, прызначаныя для здабыцця разуменьня, выпраўленьня нораву, фармаваньня манераў і звычак моладзі, падрыхтоўкі маладых людзей да пасьпяховага выкананьня сваіх функцый у будучыні».

Гэта азначэньне паказвае нам, што адукацыя мае справу, у першую чаргу, з «унутраным чалавекам», гэта значыць з фармаваньнем характару.

Сучасныя школы грэбуюць фармаваньнем пабожнага характару і ня здольныя падрыхтаваць вучняў да пасьпяховага выкананьня сваіх будучых абавязкаў. Большасьць маладых людзей, па заканчэньні школы, адчувае недахоп творчага падыходу і прадпрымальніцкіх навыкаў, таму што навыкі, атрыманыя імі ў працэсе адукацыі, ахопліваюць па большай частцы «паглынаньне ведаў».

Сапраўдная сістэма адукацыі павінна даваць людзям навыкі вытворцаў - тых, хто здольны прыняць веды і творча прымяніць іх у многіх новых галінах без усялякіх падрабязных інструкцый што і як рабіць.

Біблійны метад адукацыі 

Разгледзеўшы сутнасьць біблейскай адукацыі і пагадзіўшыся зь яе важнасьцю, мы павінны зараз спытаць: «Як жа нам варта вучыць? Ці існуе хрысьціянскі метад адукацыі? »

Зьмест навучаньня ў грамадзкіх школах зьяўляецца гуманістычным і дзейнічае разбуральна на пабожны характар і намеры нашай моладзі. Але гуманістычным (а такім чынам, разбуральным) зьяўляецца не толькі ягоны зьмест, але таксама і метад, які ўжываецца для выкладаньня гэтых ідэй і навучаньня ім.

Калі мы хочам дасягнуць станоўчых вынікаў, нам варта выкарыстоўваць біблейскія метады навучаньня. Яшчэ Давід і старажытны Ізраіль спазналі гэтую ісьціну: тое, якім чынам вы нешта робіце, настолькі ж важна, як і тое, якой мэты вы імкнецеся дасягнуць.

У часы валадараньня ў Давіда зьявілася выдатная ідэя: «І перанясем да сябе каўчэг Бога нашага, бо ў дні Саўла мы не зьвярталіся да яго» (1 Парал.13: 3). Дваццацьцю гадамі раней Філістымляне ў бітве зь Ізраілем захапілі Божы каўчэг. Вярнуць каўчэг было важна, але ня менш важнае значэньне мела тое, якім чынам Давід зьбіраўся гэта зрабіць. Пры перавозцы каўчэга на калясьніцы той нахіліўся і ледзь не ўпаў. Оза працягнуў руку, каб падтрымаць каўчэг. Але Бог пакараў яго, і Оза памёр.

Давід стаў шукаць ісьціну ў Слове Божым і зразумеў, што гэта не Божы шлях - выкарыстаньне калясьніцы для перавозкі каўчэга; так рабілі Філістымляне (1 Парал.15). Ён зразумеў, што небясьпечна зьдзяйсьняць справядлівую справу неправільным шляхам.

Навучаючы сваіх дзяцей, мы павінны не толькі імкнуцца сфармаваць у іх тое, што падабаецца Богу. Мы павінны рабіць гэта так, як Ён гэтага хоча.

Для забесьпячэньня хрысьціянскай адукацыі неабходна, каб не толькі матывы навучаньня (філасофія) і ягоны зьмест (праграма) належалі Хрысту. Метад навучаньня таксама павінен быць хрысьціянскім. Выкарыстаньне гуманістычных метадаў або навучальных плянаў i дапаўненьне іх некалькімі біблейскімі цытатамі і малітвай - гэта не шлях для навучаньня хрысьціянаў.

Прынцыповы метод у адукацыі 

Калі метад навучаньня мае першачарговую ролю, то ў чым заключаецца хрысьціянскі метад выкладаньня? Гэта прынцыповы метад, які выхоўвае ў людзей здольнасьць разважаць аб любым аспекце жыцьця зь біблейскіх пазіцый.

education2

Мы павінны зноў зразумець, што мы, як хрысьціяне, маем настолькі вялікі патэнцыял, што можам стаць найвялікшымі мыслярамі гэтага сьвету. Гісторыя паказвае, што хрысьціяне былі лідарамі ў многіх сферах жыцьця: Ёган Себасьцьян Бах - у музыцы, Ісак Ньютан - у навуцы, Рэмбрандт - у жывапісе, Адам Сміт - у эканоміцы, Джон Лок - ў грамадзянскім кіраваньні.

Прынцыповы метад мае на ўвазе такое выкладаньне біблейскіх ісьцін і прынцыпаў, пры якім яны становяцца часткай жыцьця вучняў. Ён прадугледжвае новыя і новыя «пасевы» прынцыпаў на кожным узроўні, у кожнай галіне, з новымі ілюстрацыямі, прыкладамі, задачамі і г.д.

Прынцыповы падыход заснаваны на цэласнасьці адукацыі, гэта значыць руху «ад агульнага да прыватнага». У якасьці прыкладу разгледзім такі прадмет, як гісторыя. Замест вывучэньня асобных гістарычных падзей без аб'ядноўваеючага фактару, біблейскі падыход прадугледжвае спачатку агульны, цэласны погляд на гісторыю, а затым - падрабязны разгляд асобных яе фрагментаў ў непарыўнай сувязі з цэлым.

 

Тры асноўныя складнікі хрысьціянскай адукацыі 

Адзначым тры складнікі, якія вельмі істотныя для хрысьціянскай сістэмы адукацыі:

  • Настаўнік, які - які «паказвае сабою, што ён - ліст Хрыстовы» (2 Кар. 3: 3), зьяўляецца найбольш важным зьвяном у сістэме адукацыі. Калі вы вучыце, вы больш паказваеце і перадаеце людзям тое, «хто вы ёсьць», чым тое, «што вы ведаеце». Каб быць максімальна эфектыўным, настаўніку (а ўсе мы ў пэўнай ступені настаўнікі, таму што мы вучым усіх, з кім маем якія-небудзь адносіны), варта настолькі авалодаць сваім прадметам, каб ён стаў часткай яго жыцьця.
  • Зьмест: у матэрыяле, які мы выкладаем, Біблія павінна займаць цэнтральнае месца. Хоць Біблія і не ўтрымлівае ўсіх фармальных фактаў з усіх галінаў ведаў, яна ўтрымлівае прынцыпы і адкрывае задуму Божую ў дачыненьні да кожнага прадмета. 
  • Метад: акрамя настаўніка і зьместа, хрысьціянскім павінен быць таксама і сам метад навучаньня. Ён павінен спрыяць фармаваньню справядлівага характару, а таксама прывіваць любоў да спазнаньня і падрыхтоўваць людзей да валоданьня зямлёй.

Ной Вэбстэр пісаў пра ролю хрысьціянскай адукацыі: «Аснова усіх свабодных сістэм кіраваньня і ўсяго грамадзкага ўладкаваньня павіненна быць закладзеная ў сем'ях і ў сістэме навучаньня моладзі ... Адукацыя моладзі мае большыя наступствы, чым прыняцьце законаў і пропаведзь Эвангельля, таму што яна закладае падмурак, на які абапіраюцца і закон, і Эвангельле ... »

Тое, як мы навучаем нашу моладзь, мае неацэннае значэньне для будучыні нашай нацыі.


Крыніца: forumeast.eu 

Аўтар 

Падрыхтавана па матэрыялах кнігі С.МакДаўэла і М.Білайлза «Вызваленьне народаў».